У Гародні адкрылі рух па Новым мосце



Гарадзенскі Пышкінскі мост праз Нёман, які пад час ягонага адкрыцця ў 70-я гады мінулага стагоддзя, атрымаў назву Новы мост, цяпер, сапраўды можа называцца новым.

Яго адкрыццё прайшло 14 красавіка а 21-й гадзіне. Рух транспарту праз яго пачаўся зранку. Выкананне работ па рамонце ішло амаль паўгода: з канца верасня летась. Хаця абяцалі, што будзе разам ходнікамі, і праезджай часткай для аўтамабіляў з’явіцца роварная паласа – гэтага не адбылося на час адкрыцця.

Рэкордная колькасць маставікоў працавала вахтавым метадам увесь гэты час рамонту: ажно 15 арганізацый.

Цяпер у Гародні праз Нёман існуе чатыры аўтамабільныя масты. Адзін з іх забяспечаны роварнай інфраструктурай – „Усходні”. Усе масты маюць па чатыры паласы руху для аўтатранспарту.

Беларускае Радыё Рацыя