У Гародні аштрафавалі Любоў Сарлай
Яе асудзілі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) да 30 базавых велічынь штрафу. У Любові Сарлай таксама канфіскавалі мабільны тэлефон. Пастанову пра штраф і канфіскацыю тэлефона аформіла суддзя Ленінскага раённага суду Алена Пятрова.

Любоў стала шырока вядомай у горадзе над Нёманам, калі ў студзені 2021 года яе аштрафавалі за „ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве”, фактычнай прычынай затрымання маладой жанчыны тады сталі спартовыя порткі з бел-чырвона-белай палоснай гамай. Тады суддзя Ленінскага раённага суду Руслан Гурын прысудзіў Любові 20 базавых штрафу.
Крыніца: Гарадзенская Праваабарона