У Гародні ідзе «зачыстка» фанатаў хакейнага клубу «Нёман»



У Гародні ідзе «зачыстка» фанатаў хакейнага «Нёмана». Затрымалі лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў. Пра гэта паведамляе выданне Mostmedia.

Сяргея Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў узялі на працоўных месцах, вуліцы і хакеі, калі «Нёман» праводзіў першы дамашні матч плэй-оф чэмпіянату Беларусі супраць наваполацкага «Хіміка».

«З 9 сакавіка ідзе поўная зачыстка па Гродне. Затрымалі вельмі многіх, кагосьці адпускалі, а хтосьці дагэтуль затрыманы. Ва ўсіх правяралі тэлефоны і нешта шукалі. Сярод вялікай групы затрыманых ёсць хакейныя фанаты „Нёмана”. Гэта актыўныя фанаты, у тым ліку і жанчыны. Па нашай інфармацыі да гэтага часу застаюцца ў зняволенні каля дзясятка фанатаў „Нёман”. Можа, і больш, няма дакладных лічбаў», — пракаментаваў сітуацыю выданню MOST прадстаўнік фанацкага руху.