У Гародні на пляжы заснулі дзве дзяўчыны, іх шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі



У першы дзень іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Было зафіксавана паражэнне да 40% плошчы цела. На шчасце, твары пацярпелі ў меншай ступені, кажуць лекары.

Яшчэ дзве дзяўчыны «узмоцнена загаралі» і таксама атрымалі апёкі. Іх шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Усе пацярпелыя ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў.