У Гародні пачалася вырубка так званага “Томінскага лесу”
Лесапаркавая зона на вуліцы Томіна ў Гародні пачалася “выразацца” цягам мінулага тыдня.

Мясцовыя жыхары незадаволеныя тым, што цяпер зона адпачынку каля прафілакторыя “Хімвалакно” ідзе “пад спіл”, кажа адзін з мясцовых жыхароў Сяргей.
– Спілавалі шмат лесу. Сосны харошыя, здаровыя. Тупа спілаваныя і ляжаць штабелямі, падрыхтаваныя на вываз. Гэта быў выходны дзень. У аўторак я ўбачыў, што іх падзяляюць і рыхтуюць на вываз. Нейкія рабочыя працуюць, стаіць тэхніка.
РР: На колькі ведаю, яго там ахоўвалі раней. Цяпер гэта не ахоўная зона?
– Не ведаю. Гэта неяк адносілася да прафілакторыя “Хімвалакна”. І гадоў пяць таму гэты лес “Хімвалакно” ўпарадкавала, рыхтавала як зону для адпачынку.
Па словах гарадзенца, незадаволенасць тым што адбываецца расце з кожным днём.
– Толькі падлесак вычышчалі. Нават яшчэ ёсць артыкулы за 2015 год, пра тое, што там неяк упарадкавалі. Але цяпер усё высечана.
РР: А як выдумаеце, куды гэта ўсё будуць адпраўляць?
– На дровы. Не ведаю. Некуды вывезуць, камусьці патрэбны.
Звароты мясцовых жыхароў у гарадзенскі лясгас засталіся без адказу, і цяпер толькі застаецца чакаць, што жыхары бліжэйшага мікрараёна застануцца без зоны адпачынку.







Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча