У Гародні распачаты працэс па ліквідацыі чарговых грамадскіх арганізацый



У Гародні распачаты працэс па ліквідацыі чатырох спартовых і сямейных грамадскіх арганізацый. Сярод іх байцоўскі клуб „Чорная метка”, сямейнае аб’яднанне „Парадыгма”, спартова-творчая студыя „ФАЙЕР” са Слоніма і яхт-клуб „Чатыры ветры”.

Апошні пасля пандэміі і так практычна не працаваў. Пазоўнікам па справах аб ліквідацыі выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Масавая ліквідацыя недзяржаўных грамадскіх арганізацый пачалася ў Беларусі год таму. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі ў мінулым годзе ўлады паспелі знішчыць ці запусціць працэс ліквідацыі не менш як 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што ліквідаваныя НДА не будуць адноўлены.

Еўрарадыё