У Гародні затрымалі былую адвакатку Юлію Юргілевіч
Днямі ў яе доме прайшоў ператрус. Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў.

Яна абараняла ў судзе розных палітвязняў, у тым ліку Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцэра, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. 23 лютага бягучага года яе выключылі з складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў, нібыта за “сістэматычныя парушэнні заканадаўства”.
Невядома пакуль, якія фармальна прычыны затрымання Юліі Юргілевіч.