У Гародні затрымалі фатографа Сяргея Марозава

У Гародні ў час аўтамабільнага фестывалю “Лакацыя”, які праходзіў 20 жніўня, затрымалі фатографа і кандыдата гістарычных навук Сяргея Марозава. Па якой справе яго затрымалі – пакуль невядома.
Сяргей Марозаў ведамы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй. У кастрычніку 2020 году ён звольніўся з выкладчыцкай працы Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, дзе ён быў дацэнтам на факультэце журналістыкі. Сваім звальненнем Сяргей Марозаў хацеў выказаць салідарнасць з іншымі звольненымі паводле палітычных матываў выкладчыкамі і выключанымі студэнтамі. Тады заяву на звальненне Марозаў падаў сам.