У Гародні затрымалі начальніцу аднаго з аддзелаў «Прыёрбанка»
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, Людміла Саковіч — жонка намесніка дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства горада.

Паводле сілавікоў, Людміла Саковіч займалася распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў, далучылася да «Плана Перамога», даслала інфармацыю ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі», а таксама ў жніўні 2020-га года ахвяравала грошы ў фонд салідарнасці BYSOL.