У Гародні затрымлівалі фатографа Яўгена Бузука (абноўлена)
Пасля трох сутак зняволення Яўген Бузук выйшаў на волю.
***
Паводле інфармацыі канала «Право имеют», мужчына затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
-

Фота: hrodna.life
Як пішуць праваабаронцы, на відэа сілавікоў, гарадзенец сказаў, што зрабіў пост у Instagram, дзе напісаў, што гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».
Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў на польска-украінскую мяжу дапамагаць бежанцам.
Бузука затрымалі дома і паклалі тварам у падлогу ў піжаме. На відэа мужчына быў у цішотцы з гербам Украіны.