У Гародні затрыманы моладзевы актывіст Яўген Юнцэвіч



У Гародні ГУБАЗіК і АМАП затрымалі моладзевага актывіста Яўгена Юнцэвіча. „Пакаяльнае” відэа з ім з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, паведамляе reform.by.

Фота з сацсетак

На запісе ён кажа, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане „Перамога” і распаўсюджванне „экстрэмісцкіх” матэрыялаў.