У Гародні здарылася ўцечка азотнай кіслаты
Гарадзенскія ратавальнікі сёння атрымалі паведамленне пра ўцечку азотнай кіслаты, паведамляе прэс-служба МНС.
Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Белыя Росы пры перавозцы небяспечных хімічных рэчываў. Рух на гэтым вучастку быў перакрыты. Ліквідаваць уцечку супрацоўнікам МНС удалося ў 12:47.
Паведамляецца, што жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае. Рух на дарожным участку адноўлены.
