У Гомелі асудзілі Віктара Залатарэўскага, якога затрымалі пры спробе выехаць у Літву



Гомельскі абласны суд вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць у Літву.

Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу разглядаў суддзя Алег Харошка.

28-гадовага гамельчука затрымалі 3 сакавіка ў Гарадзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Вядома, што мужчына збіраўся ляцець у Грузію ў адпачынак. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».

У выніку, Віктару прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

вясна