У Гомелі асудзілі кіроўцу са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці
Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу жыхара Светлагорска Уладзіміра Адзінца, абвінавачанага ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Кіроўцу Светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня. Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, пасля яму прад’явілі абвінавачанне крымінальнай — нібыта Адзінец пакідаў у сацсетках негатыўныя каментары ў адрас прадстаўнікоў улады.
5 чэрвеня Уладзіміра асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.