У Гомелі чарговая аблава сілавікоў



Мінімум чатыры чалавекі былі затрыманыя. Іх відэа апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Дата рэйду не ўдакладняецца. У апублікаваным роліку відаць, як адну з кватэр штурмуе АМАП.

У відэа гамяльчукі распавялі, што былі затрыманыя за падпіскі на „экстрэмісцкія” каналы.

Адзін з затрыманых прадставіўся „пацыфістам”.

Таксама пад аблаву трапіў студэнт-правазнаўца Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Маладога чалавека прымусілі на камеру сказаць, што ён быў падпісаны на „экстрэмісцкую суполку” і праспяваць афіцыйны гімн Беларусі.