Начальніка цэха «Гамсельмаша» судзяць за здраду дзяржаве
У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы начальніка аднаго з цэхаў вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» Уладзіслава Пудзяка, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле ч. 1 арт. 356 КК. Справу разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Вядома, што ў мужчыны ёсць жонка, якая родам з украінскай вёскі Дабранка. Населены пункт размешчаны на самай мяжы з Беларуссю, усяго за 50 кіламетраў ад Гомеля. Таксама паведамляецца, што Пудзяк тройчы ўваходзіў у склад участковых выбарчых камісій у Гомелі.