У Гомелі ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю елку



У Гомелі на цэнтральнай плошчы ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю елку. Яна ўпрыгожаная 120 гірляндамі, да якіх падключаныя „дзясяткі тысяч розных пікселяў”. З дапамогай сістэмы кіравання на елцы ўтвараецца адзіны светлавы экран, на які праецыруюцца светлавыя кампазіцыі. Таксама быў запушчаны зваротны адлік да новага 2019 года, інфармуе „Беларусь сегодня”.

Фота: sb.by