У Гомелі затрымалі кіраўніка аб’яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій



Гамяльчук Ігар Свірыдзенка атрымаў 10 сутак арышту, піша @viasnaHomel.

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», імаверна, асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб’яднання «Памяць Айчыны», паведамляюць праваабаронцы. Арганізацыя, якой кіруе Ігар Свірыдзенка, займаецца захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна — пошукам парэштак ахвяраў Другой сусветнай вайны і сталінскіх рэпрэсій.

За час існавання арганізацыі яе чальцамі выяўлена некалькі сотняў загінулых у Другой сусветнай вайне салдат і мірных грамадзян.