У Гомелі затрымалі Ларысу Шчыракову
Затрыманне ў Гомелі. Свабодзе стала вядома, што вечарам 6 снежня ў Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову.

Яе сына-падлетка забралі ў “Сацыяльна-педагагічны цэнтр” у Гомельскім раёне.
“Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя. Толькі тое, што яна цяпер у ізалятары, сын Святаслаў — у прытулку. Ніякай ні актыўнай, ні журналісцкай дзейнасцю Ларыса апошнім часам не займалася”, — паведаміла крыніца Свабоды.
Ларыса Шчыракова — раней вядомая ў Гомелі журналістка. Да 2021 года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. Здымала дакументальныя фільмы, вяла свой праект ушанавання памяці рэпрэсаваных. Апошнім часам займалася этна-фота-сесіямі. Негледзячы на пагрозы, Шчыракова прынцыпова заставалася ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя