У Гомельскай вобласці працягваюцца затрыманні



Праваабаронцам стала вядома, што затрыманыя як мінімум шасцёра мужчын. Як бачна па відэа, апублікаваным у праўладным тэлеграм-канале, некаторых затрымлівалі наўпрост на працоўным месцы.

Таксама ў відэа ўсе затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Адзін з іх распавядае, што пісаў каментары з заклікам далучацца да пратэстаў, а яшчэ адзін кажа, што рабіў ахвяраванні ў BYSOL. Варта памятаць, што гэтыя словы могуць быць сказаныя пад сілавым прымусам.

Крыніца: @viasnaHomel