У Гародні яшчэ адно затрыманне за «распаўсюд экстрэмізму»



Пра затрыманне мужчыны паведаміў тэлеграм-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».

Сілавікі апублікавалі запісанае імі відэа, на якім мужчына гаворыць, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках. Таксама ў 2020 годзе ён, маўляў, удзельнічаў у мітынгах і выходзіў на праезную частку са сцягам.