У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў



У Грозаве і Семежаве ў Капыльскім раёне Менскай вобласці знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў 1920 года, піша novychas. Яны там стаялі з 1990-х гадоў.

У Грозаве крыж знеслі каля месяца таму. Слуцкія паўстанцы ў лістападзе-снежні 1920 года змагаліся за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку супраць Чырвонай Арміі. Для цяперашніх уладаў Беларусі — яны „ворагі, нацыяналісты”.

Крыж у Семежава

Летась улады арганізавалі знішчэнне ў Заходняй Беларусі помнікаў і магілаў удзельнікаў польскай Арміі Краёвай.