У каталікоў – Папяльцовая серада, пачынаецца Вялікі пост
Сёння ў каталікоў – Папяльцовая серада. Яна азначае пачатак Вялікага посту. У касцёлах падчас імшы святары пасыпаюць галовы вернікаў попелам. Гэты жэст мае глыбокі сімвалізм, бо “прах ты і ў прахам станеш”.
Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў, ён павінен стаць духоўнай падрыхтоўкай да Вялікадня. Сёлетні каталіцкі Вялікдзень прыпадае на 9 красавіка.
У Папяльцовую сераду ў касцёлах Беластоцкай архідыяцэзіі па рашэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Юзэфа Гуздка праводзяцца зборы грошай на дапамогу Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
