У Кіеве развіталіся з Эдуардам Лобавым



У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым, які загінуў пад Вуглядарам. Развітанне пачалося а 14-й гадзіне ў Галоўным касцёле Кіева па адрасе: вуліца Касцёльная, 17. Пасля цела добраахвотніка павязуць у Варшаву, дзе жыве ягоная маці. Час развітання там будзе вядомы пазней. 

Эдуард Лобаў служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў сярод інашага ў вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. У Беларусі ён быў сябрам «Маладога Фронту», 4 гады правёў за кратамі як палітвязень.

Беларускае Радыё Рацыя