У кожнай школе з’явіцца ваенна-патрыятычны клас або клуб



Ваенна-патрыятычны клас або клуб павінен з’явіцца да канца навучальнага года ў кожнай школе Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас сустрэчы з навучэнцамі Княжыцкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна, перадае БелТА.

“Сёння мы павінны гаварыць пра ваенна-патрыятычнае выхаванне, таму што бачым, наколькі важна, каб кожны малады чалавек усведамляў значнасць свайго абавязку і неабходнасці не толькі любіць Радзіму, але і быць гатовым яе абараняць ва ўсіх сэнсах гэтага слова: хтосьці на сваім рабочым месцы, нехта вучобай ва ўстанове адукацыі, а нехта — выбіраючы прафесію Радзіму абараняць..”, — сказаў Андрэй Іванец.