У Круглым двух хлопцаў адправілі ў калонію за сарваны сцяг



У судзе Круглянскага раёна асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага.

Дзяніса Вараб’я і Івана Вараб’я прызналі вінаватымі ў здзеку з дзяржаўнага сцягу паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі.  

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года „з мэтай дэманстрацыі свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўсталяваны на будынку сельскага клуба Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне”.