У Крыме здарыўся выбух на чыгунцы



Выбух адбыўся каля 16-й гадзіны дня, калі праязджаў таварны цягнік. Пашкоджаныя чыгуначныя шляхі.

Кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што чыгуначнае палатно пашкоджанае ў Кіраўскім раёне Крыма.

«Рух цягнікоў па ўчастку спынілі. Для пасажыраў арганізуюць трансфер аўтобусамі. Пацярпелых няма», — паведаміў Аксёнаў. Выбух у Крыме адбыўся проста перад чыгуначным складам, пра гэта піша тэлеграм-канала Baza.

Машыніст лакаматыва, убачыўшы падрыў палатна, паспеў прымяніць экстраннае тармажэнне. Ад выбухной хвалі ў кабіне пасыпаліся шыбы, сам машыніст не пацярпеў. Па інфармацыі тэлеграм-канала «112», раненні атрымалі двое рабочых — ад аскепскаў у выніку выбуху. Але ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Беларускае Радыё Рацыя