У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку



У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку.

У пятніцу, 22 верасня, у Лідзе затрымалі чалавека, якога абвінавацілі ў тым, што ён нібыта абражаў міліцыянтаў і суддзяў, а таксама, маўляў, уступіў у план „Перамога”, паведамляе „Люстэрка”.

Пра тое, што яго шукаюць, мужчыну нібыта папярэдзіў майстар ягонага прадпрыемства, і на наступны дзень, 23 верасня, яго затрымалі таксама. Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым кіраўніком нават раней за затрыманага мужчыну. На відэа ён гаворыць, што працуе майстрам на прыватным прадпрыемстве.

У самога майстра ў тэлефоне нібыта знайшлі „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а ягонага сына, студэнта Гарадзенскага ўніверсітэта, затрымлівалі мінулай восенню „за экстрэмізм”.