У Літве ствараецца беларускае вайсковае падраздзяленне
У Літве ствараецца беларускае вайсковае падраздзяленне. Пра стварэнне беларускай вайсковай структуры заявілі падчас пасяджэння Саюзу стралкоў Літвы 30 ліпеня.
Удзельнікі гэтай арганізацыі вучацца абыходзіцца са зброяй, весці партызанскую вайну і, у выпадку нападу на краіну, павінны выконваць функцыі тэрытарыяльнай абароны. Раней у Саюз стралкоў прымалі выключна грамадзян Літвы. Беларусы стануць першымі іншаземцамі ў шэрагах гэтай арганізацыі.
Прэзідэнт Саюзу стралкоў Літвы Стасіс Ігнатавічус выказаў меркаванне, што «ў беларусаў і літоўцаў цяпер адзін вораг — рэжым Пуціна, і нам трэба змагацца супраць яго разам».
Паводле Belsat