У Літве запусцілі праект “Патэлефануй Расеі”
Яго мэта — пераканаць расейцаў выступіць супраць вайны ва Украіне.
Арганізатары акцыі сцвярджаюць, што ў іх ёсць база даных, якая змяшчае 40 мільёнаў расейскіх прыватных тэлефонных нумароў. Наведнікі сайту ініцыятывы могуць генераваць выпадковы расейскі нумар і патэлефанаваць на яго.