У Львове жыццё выглядае мірным



Жыццё выглядае мірным, нягледзячы на тое, што ў суседніх рэгіёнах ідзе вайна. Такая сітуацыя ва ўкраінскім горадзе Львове.

Людзі ходзяць на працу, адчыненыя кавярні, усе спрабуюць захоўваць веру ў тое, што хутка ўсё зменіцца ў лепшы бок, – распавёў беларус Зміцер Лукомскі:

– Я знаходжуся цяпер у Львове, тут, на дзіва, ужо больш-менш спакойна. То бок горад жыве дастаткова мірным жыццём, у некаторых, хто прыязджае з тых раёнах, якія пад абстрэламі або былі пад абстрэламі, гэта выклікае шок.

Беларус Зміцер Лукомскі звярнуў увагу, што ў Львове зараз жыццё выглядае бяспечным у параўнанні з іншымі ўкраінскімі гарадамі. Таму пераязджаць у іншае месца ён не плануе.

Беларускае Радыё Рацыя