У Магілёве будуць судзіць былога памочніка пракурора Глускага раёна



Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы былога памочніка пракурора Глускага раёна Канстанціна Прытуленкі.

Яго абвінавачваюць у распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 КК). Справу ў Магілёўскім абласным судзе 5 ліпеня пачне разглядаць суддзя Ігар Зямцоў.

Канстанціну 43 гады, ён жыве ў Глуску. Мужчына скончыў Беларускі інстытут правазнаўства. Кар’еру пачынаў у пракуратуры Глускага раёна. У 2005 годзе ён быў следчым, а праз некалькі гадоў стаў памочнікам пракурора Глускага раёна. Мае непаўнагадовых дзяцей.

Напрыканцы сакавіка на праўладных каналах з’явілася відэа затрымання Канстанціна. Ён кажа, што нібыта перадаў каналу «Чорнай кніга Беларусі» звесткі некалькі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.

вясна