У Магілёве будуць судзіць эколага Ганну Скрыган
Суд над навукоўцай-эколагам Ганнай Скрыган пачнецца 21 жніўня і будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Mayday team.
-

Фота: Mayday team
Жанчыну абвінавачваюць па артыкуле аб распальванні варожасці. Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя. Ганна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай.