У Магілёве затрымалі былога дырэктара музею



У Магілёве сілавікі схапілі былога дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея БацюковаПаводле рэсурсу «MAYDAY TEAM», гісторыка забралі з ягонага дому ранкам 28 ліпеня.  Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

16 кастрычніка 2020 году ў Магілёве Аляксея Бацюкова судзілі адразу ж 2 разы за дзень. Яго судзілі за ўдзел у мірных мітынгах і шэсцях у жніўні і верасні ў Магілёве. Раніцай 16 кастрычніка суд Ленінскага раёна прысудзіў яму штраф памерам 10 базавых велічыняў (270 рублёў), а ўвечары суд Кастрычніцкага раёна дадаў яшчэ адзін штраф памерам 13 базавых велічыняў (351 рубель).

У студзені 2021 года з гісторыкам, які працаваў дырэктарам Музея гісторыі Магілёва, не працягнулі працоўны кантракт.

Беларускае Радыё Рацыя