У Магілёве затрымалі маці трохгадовага дзіцяці



Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманай жыхаркай Магілёва, якой пагражаюць крымінальным пераследам.

Падставай для затрымання стала тое, што жанчына, знаходзячыся ў дэкрэце, была падпісана на „экстрэмісцкія” чаты і каналы, дзе перыядычна пакідала каментары.

Пры гэтым на відэа затрыманая кажа, што не разумее, за што яе затрымалі, бо нічога супрацьзаконнага яна не рабіла, піша @MAYDAYMog.