У Магілёве затрымалі мясцовага жыхара за падтрымку Украіны ў TikTok



Супрацоўнікі ГУБАЗіку і АМАП проста на вуліцы затрымалі жыхара Магілёва Андрэя Кірпічэнку.

Ілюстрацыйнае фота. Фота Reuters.

У віну мужчыну паставілі тое, што падчас прамых эфіраў у TikTok ён публічна падтрымліваў Украіну і яе войска ў вайне, развязанай Расеяй.

Сілавікі прымусілі мужчыну ў „пакаяльным” відэа сказаць пра тое, што ён цяпер падтрымлівае расейскае войска і прымусілі падпяваць песні „Дзень Перамогі”.

MAYDAYMog