У Магілёве затрыманы былы блогер Алесь Сабалеўскі



Як стала вядома @MAYDAYMog, раніцай 12 снежня сілавікі затрымалі на працы магіляўчаніна Алеся Сабалеўскага. Прычыны затрымання не ўдакладняюцца.

Верагодна, у дадзены момант Сабалеўскі ў ІЧУ.

Алесь Сабалеўскі вядомы ў Магілёве як блогер, таксама ён быў адным з актывістаў мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы.