У Менскім раёне КДБ праводзіць аблавы з-за пашкоджанага самалёта ў Мачулішчах



Учора і сёння ў Менскім раёне супрацоўнікі КДБ праводзяць аблавы і хапуны з-за пашкоджанага самалёта ў Мачулішчах, паведамляюць праваабаронцы.

КДБшнікі хапаюць усіх, хто пераследаваўся па адміністрацыйных палітычных артыкулах з 2020 па 2023 год. Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ.

Праваабаронцам вядома мінімум пра дзясятак такіх выпадкаў.