У Менску да „палітычных” прыходзяць участковыя



У Менску да „палітычных” прыходзяць участковыя — у людзей праглядаюць сацсеткі і ўсталёўваюць бот „Магніт”.

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што апошнія дні ў розных раёнах Менска назіраецца актыўнасць сілавікоў — участковыя прыходзяць увечары дадому да тых, каго раней затрымлівалі па палітычных матывах. У людзей праглядаюць Telegram і Instagram, гісторыю праглядаў і лайкі на YouTube, усталёўваюць бот „Магніт”.

Таксама вядома, што сілавікі перапісваюць дадзеныя тэлефонаў.

t.me/viasna96