У Менску ідзе суд над Ксеніяй Луцкінай



У Менску ідзе суд над журналісткай Ксеніяй Луцкінай. Працэс ідзе ў Менскім гарадскім судзе. Яна абвінавачваецца ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК). Журналістка прызнана палітвязнем.

У судзе прагучала, што Ксенія Луцкіна была адным з лідараў журналісцкай забастоўкі ў Белтэлерадыёкампаніі, якая праходзіла ў жніўні 2020 года. Як вынікае з публікацыі Sb.by, ёй таксама інкрымінуецца рэдагаванне розных заяў і зваротаў Каардынацыйнай рады, сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, ініцыятыва стварэння альтэрнатыўнага дзяржаўнаму тэлебачанню, а таксама здымкі рэкламнага роліка для «ініцыятывы INeedHelpBy».

Луцкіну затрымалі ў снежні 2020 года. Яна знаходзіцца пад вартай. У СІЗА ў яе сур’ёзна пагоршылася здароўе пасля перанесенай некалькі гадоў таму аперацыі на галаўным мозгу.

reform.by