У Менску хлопец з сякерай разграміў кавярню
У Менску чалавек з сякерай разграміў кавярню, пра гэта паведамляе сталічная міліцыя.
Затрыманага 20-гадовага хлопца накіравалі ва ўстанову аховы здароўя для праходжання медычнага агляду. Вядома, што раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся.
У Следчым камітэце паведамілі, што прыйшоўшы ў ГЦ, малады чалавек зняў абутак у туалеце, а затым босы прыйшоў у кафэ, размешчанае на другім паверсе і «з дапамогай сякеры пашкодзіў змешчаную там маёмасць».
Ніхто з наведвальнікаў ці супрацоўнікаў установы не пацярпеў. Хлопца затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Як вынік – пачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.