У Менску пачаўся суд над адвакатам Віталём Брагінцом
У Менскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс над палітзняволеным адвакатам Віталём Брагінцом. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, піша «Вясна».
Віталя затрымалі летась 23 траўня і двойчы запар арыштавалі на 15 дзён. Як расказалі праваабаронцам яго сукамернікі, у Брагінца знайшлі фота з акцый пратэсту, але яго самога на іх не было.
Вядома, што Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.
