У Менску пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну
У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яе абвінавачваюць паводле „народнага” артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

„Пакаяльнае відэа” з дзяўчынай з’явілася 18 траўня. На ім дзяўчына расказвала, што „ўдзельнічала ў пратэстах”, „выходзіла на дарогі” і ў складзе калоны „перакрывала рух транспарту”. Таксама яна казала, што публікавала ў сацсетках „негатыўныя паведамленні” пра сілавікоў, пра „спецаперацыю, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны” і „распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі”.
Патрыцыя — спявачка, якая з’яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Крыніца: t.me/viasna96