У Менску працягваецца суд над Паўлам Белавусам



Ужо больш за месяц Менскі гарадскі суд у закрытым рэжыме судзіць палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага мэнэджэра Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сёння, 27 сакавіка, праходзіць 9-е пасяджэнне па справе.

У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Працэс вядзе суддзя Жанна Брысіна. За кратамі Павел утрымліваецца адзін год і чатыры месяцы, яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Падтрымаць Паўла: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус.

Вясна