У Менску сілавікі затрымалі палітыка Андрэя Дзмітрыева



У Менску затрымалі палітыка Андрэя Дзмітрыева. Пра гэта zerkalo паведаміў 11 студзеня ягоны знаёмы. Тэлефон Дзмітрыева не адказвае.

Меркавана, зараз Дзмітрыеў знаходзіцца на Акрэсціна. Дэталі затрымання палітыка высвятляюцца.

Як паведаміла выданню крыніца, інфармацыя аб затрыманні Дзмітрыева была апублікавана ў закрытым чаце.