У Менску судзяць выкладчыц універсітэтаў за ўдзел у пратэсных акцыях
Суд Фрунзенскага раёна Менска пачынае разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька.

Жанчын затрымалі гэтым летам, а пасля з імі апублікавалі «пакаяльныя відэа» — Наталлю, Надзею і Алену абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога», падпісках на «дэструктыўныя» каналы і «агітацыі супраць улады да гэтага часу».
Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Бушава.
вясна