У Менску трансфарматарную будку ўпрыгожылі выявамі сталічных славутасцяў
У менскім двары на Русіянава, 18a (гэта ва Уруччы) з простай трансфарматарнай будкі зрабілі трансфарматарную будку з малюнкамі. Фатаграфіяй падзялілася чытачка выдання CityDog.io.

На будынку намалявалі Чырвоны касцёл, «Вароты Менска», Нацыянальную бібліятэку і іншыя менскія будынкі і славутасці.