У Менску на закрытым працэсе судзяць Арэшку, Бераснева і Фядыніча
Працэс над старшынём прафсаюзу РЭП Васілём Берасневым, шматгадовым лідарам гэтага аб’яднання Генадзем Фядынічам і актывістам Вячаславам Арэшкам праходзіць у Менскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, паведамляе «Вясна».
-

Фота: spring96.org
Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
На першым паседжанні пракурор Раман Бізюк прапанаваў правесці працэс у закрытым фармаце, суддзя Анастасія Папко пагадзілася.
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія былі затрыманыя ў красавіку 2022 году.