У Менску вынесены прысуд Аляксандру Емяльянаву



У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емяльянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Судовы працэс разглядала суддзя Алена Міснік.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр размясціў у мэсэнджары Telegram некалькі паведамленняў, у якіх «утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб’яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці».

Таксама ён нібыта пакінуў каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, «у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць».

У выніку яму прызначылі пазбаўленне волі на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вясна