У Менску за абразу Лукашэнкі асудзілі кіроўцу
У судзе Савецкага раёна быў вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка, піша „Вясна”.
Паведамляецца, што Ліпскі летась у адным з тэлеграм-каналаў змясціў каментар, які змяшчаў негатыўную ацэнку Лукашэнкі, „выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання”.
Мужчыну затрымалі да суда.
Лінгвістычная экспертыза прызнала апублікаваную інфармацыю абразай.
Прысуд — два гады хатняй хіміі і канфіскацыя тэлефона.